На той старане

Чатыры кругі,
чатыры вуглы —
Хвіліну пасля…
Навошта яны?

На той старане
Халоднай ракі
Пакінеш усё,
Што трэба — пакінь…

Напэўна, за ўсім
Ледзь іншы матыў,
А ззаду кастром
Палаюць масты.

Патонуць чаўны,
А з імі — ўспамін
Аб нечым далёкім,
Аб гэтым, аб тым.

За шумам вады
Маўчым аб сваім..
Стаім, нібы мы,
Ці ўжо не зусім.


Рецензии
цудоўна безумоўна

Татьяна Ульянина-Васта   28.01.2026 19:24     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →