Гiмн Рамансiяды
Дзе вецер продкаў песні нам спявае.
Раманс, нібы чароўны пераліў,
Сваё крыло над намі раскрывае.
Ён шэпт кахання ў зорнай цішыні,
І сэрца стук, і радасці імгненні.
Хай сёння зноў збіраюць нас агні
На свята музыкі чароўнай і натхнення.
Гучы Рамансіяда !
Над маёй зямлёй
Няхай ляціць твой голас летуценны.
Мы злучаны мелодыяй адной,
І гэты гук для нас святы, натхненны.
Спявай душа пра шчасце і любоў,
Пра край бацькоўскі, дадзены што лёсам.
Хай беларускі наш раманс гучыць ізноў,
І адгукнецца ў сэрцах голасам з нябёсаў.
Тут кожны гук, як промень залаты,
Што прабіраецца праз кроны векавыя.
Тут кожны верш ад самай глыбіні,
Дзе нараджаюцца пачуцці маладыя.
Ад класікі вялікай да радкоў,
Што толькі сёння ўпершыню гучалі,
Мы адкрываем скарбы для вякоў,
Каб нашы песні ў свеце не змаўкалі.
Гучы Рамансіяда !
Над маёй зямлёй
Няхай ляціць твой голас летуценны.
Мы злучаны мелодыяй адной,
І гэты гук для нас святы, натхненны.
Спявай душа пра шчасце і любоў,
Пра край бацькоўскі, дадзены што лёсам.
Хай беларускі наш раманс гучыць ізноў,
І адгукнецца ў сэрцах голасам з нябёсаў.
Няхай сплятуцца ў адзіны спеў
Надзея, талент і майстэрства сіла,
Каб музыкі пяшчотны той напеў
У кожным сэрцы іскру запаліў нам.
Гучы Рамансіяда !
Над маёй зямлёй
Няхай ляціць твой голас летуценны.
Мы злучаны мелодыяй адной,
І гэты гук для нас святы, натхненны.
Спявай душа пра шчасце і любоў,
Пра край бацькоўскі, дадзены што лёсам.
Хай беларускі наш раманс гучыць ізноў,
І адгукнецца ў сэрцах голасам з нябёсаў.
Свидетельство о публикации №126012803898