Восеньскi раманс

Сцірае дождж усе сляды,
І межы паміж "заўтра" - "учора".
Мы зноў з табою малады,
Як гэты вечар і як горад.
І кожны гук, і кожны крок —
Усё для нас невыпадкова.
Твой ціхі голас, як выток
Маёй любові вечна новай.

А дождж ідзе, і хай ідзе,
Ён змыў з душы маёй трывогу.
Ён кожнай кроплей на вадзе,
 да шчасця паказаў дарогу.
І я бягу насустрач дню,
Дзе неба змыла ўсе нягоды.
Я гэты дождж не праганю —
Ён частка лепшае нагоды.

Няхай гавораць, што дажджы
Прыкмета смутку і расстання.
Для нас з табою — рубяжы,
Дзе пачынаецца каханне.
Мы слухаем нябёсаў плач,
Але ў ім чуем смех і радасць.
І не існуе няўдач,
Калі твая рука ў маёй як даннасць.

А дождж ідзе, і хай ідзе,
Ён змыў з душы маёй трывогу.
Ён кожнай кроплей на вадзе,
да шчасця паказаў дарогу.

Зноў ліхтары ў люстэрках лужын
Свой танец ціхі пачынаюць.
І свет вакол зусім не вузкі,
Калі два сэрцы ў такт спяваюць.
І гэты дождж, як абяцанне,
Што ўсё мінецца, ўсё забудзьма.
Застанецца адно каханне,
З якім мы разам вечна будзьма.

А дождж ідзе, і хай ідзе,
Ён змыў з душы маёй трывогу.
Ён кожнай кроплей на вадзе,
 да шчасця паказаў дарогу.

А дождж ідзе, і хай ідзе,
Ён змыў з душы маёй трывогу.
Ён кожнай кроплей на вадзе,
 да шчасця паказаў дарогу


Рецензии