Трэба помнiць
Каб памножыць ды паіць духоўным квасам.
З памяркоўнасцю адкрыць да зоркі дзверы,
Ганарыцца мудрасцю і добрым часам.
Трэба помніць зло ды не пускаць у сэрцы,
Каб зблукала дзесьці на таёжных сцежках.
Памяць мудрая не дасць яму ў паветры
Крылы распасцёрці і кружыць драпежна.
Трэба ў сэрцах гадаваць любоў, падзяку
За цяпло, за слова добрае і позірк.
Даць душы папіць напой з чароўным смакам,
Каб схаваў сырым надвор`ем ад карозій.
Не ўпускаць у сэрцы з крыўдаю нянавісць,
Разрасціся кавылём не даць буяна.
Утрапёным не дазволіць хітра славіць,
Апаіць дурманам, парадніць з шайтанам.
Свидетельство о публикации №126012706514