Шыбенiкi

Я ланцугамі сцяў свае пакуты,
Скаваў у лёху сонца прамяні,
І шыбенікі да слупоў прыкуты-
Ім надта не ставала вышыні...

Ім надта не хапала чуйных словаў,
Бы ўволю не наслухалісь яшчэ...
Цяпер ім матузок сціскае горла
І скуру іх сінюшную пячэ...

Гайдаюцца на вусцішных арэлях
Нямыя летуценнікі ў бакі,
Яны яшчэ да шыбеніц скалелі:
Кіпела кроў, ды мерзлі ступакі...

Апокрыфамі размалюем спіны,
Адцершы іх ад чорнага лайна,
І ледзяныя проліўні застынуць
На вуснах, што прамовілі "вайна"...

Засцерагчы ад промаху запозна,
Бо ногі не кранаюцца зямлі...
На ёй было заўсёды так марозна
І немагчымасць стала невыноснай...
А пыл юнацкі мы не збераглі...

Гадамі б'емся аб слупы ілбамі...
Нявольнікі павешаны рабамі...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →