Вера
Дзе вецер з калоссем гаворку вядзе,
Жыве мая вера, як промень у імгле,
Што шлях асвятляе і дух не крадзе.
Яна не ў іконах, не ў бляску вітрын,
Не ў словах завучаных, гулкіх, пустых.
Яна — ціхі шэпт, што злятае ў цішы,
Калі я стаю між палёў залатых.
Я не бачу Цябе, але веру,
Што дыханне маё - Тваё дыханне.
І ў кожным імгненні, у кожным паветры
Ты —вечнае наша спазнанне.
Вера ў крынічнай сцюдзёнай вадзе,
Што смагу спатоліць у летнюю спёку.
Вера ў слязінцы, што з вока ўпадзе,
Калі я пачую і боль, і папрокі.
Мой Бог не на хмарах, не ў зорнай высі,
Ён — словы сумлення, што ў сэрцы гучаць.
Ён — сіла, што кажа: "Цярпі і нясі
Свой крыж, каб навуку жыцця атрымаць".
Я не бачу Цябе, але веру,
Што дыханне маё - Тваё дыханне.
І ў кожным імгненні, у кожным паветры
Ты —вечнае наша спазнанне.
І я не прашу ні багацця, ні славы,
Ні лёгкай дарогі, дзе смутку няма.
Прашу толькі веры — адзінай аправы
Для скарбу душы, што даецца дарма.
Каб колькі ні біла б мяне навальніца,
І колькі б ні падаць у цемру без дна,
Магла я душою сваёй памаліцца
І знаць, што на свеце я зноў не адна.
Я не бачу Цябе, але веру,
Што дыханне маё - Тваё дыханне.
І ў кожным імгненні, у кожным паветры
Ты —вечнае наша спазнанне.
Свидетельство о публикации №126012705280