Раманс аб Радзiме
Дзе у тумане ранішнім світанне,
Дзе спеў матулі ў памяці жыве,
І сэрца заклікае на спатканне.
Паляны ў кветках, росныя лугі,
І водар хлеба ў хаце на світанні,
Лясы, азёры, рэчкі, берагі –
Маёй душы шчаслівае прыстанне.
Зімовай сцежкай, што вядзе да хаты,
Іду, і снег рыпіць мне так знаёма.
Тут вокны свецяцца цяплом багата,
А сэрца грэе родная размова.
Тут залатыя каласы ў жніво,
Спеў жаўрука над роднаю зямлёю,
Тут першы крок зрабіла ў жыццё,
Звязана я навекі з гэтай цішынёю.
Тут вецер аб каханні размаўляе,
І сосны шэпчуць казкі над ракой,
Тут сонца лашчыць залатыя нівы,
Гудзе пчала , парушыўшы спакой.
Дарогі часам клічуць ўдалечынь,
І новых краявідаў я шукаю,
Але заўсёды ў памяці мой дом
і край, дзе свае песні я спяваю.
І праз гады, праз далеч і туманы,
Твой вобраз светлы я ў душы нясу.
Радзіма – мой пачатак,
мой прычал жаданы,
Мая любоў, якую зберагу.
Свидетельство о публикации №126012704791