Скарбонка

Па слоўцы прыкупліваю
дзе нідзе
і
складаю кроплю за кропляй
у мазгаўню маю забубеннаю...

А можа і спатрэбіцца,
праціснецца да сэрца.

І чакаю!

Свет здрыганецца разам з целам маім,
скарбонка расколецца, і...
Два, тры словы выпхнуцца у цемру ночы.

І!!!

Злавіць, запісаць, запісаць, запі...

А не, дык няхай сабе і ляцяць.

Ужо не зловіш.


Рецензии