Мелодыя майго кахання

Нячутна музыка ліецца,
Як вечаровы ціхі ўздых.
І сэрца зноў так шчыра б'ецца
У такт мелодыі дваіх.
І ў кожнай ноце, ў кожным гуку
Адбітак нашых светлых дзён.
Табе працягваю я руку,
Каб не спыняўся гэты сон.

Гэты чароўны вальс кахання,
Дзе кожны гук- маё прызнанне,
Дзе кожны крок — адно жаданне
Злучыць навекі наш саюз.

Спляліся нашыя далоні,
І позірк твой, як зорны шлях,
Гарыць на цёмным небасхіле,
І растапляе ў сэрцы страх.
Мы танчым, лёгкія, як вецер,
Што песціць кветкі на лугах.
І самы лепшы вальс на свеце —
Той, што жыве ў тваіх вачах.

Гэты чароўны вальс кахання,
Дзе кожны гук- маё прызнанне,
Дзе кожны крок — адно жаданне
Злучыць навекі наш саюз.

Закружыць нас у віры шчасця,
У зорным россыпе надзей,
І ў гэтым танцы, ў гэтай страсці
Няма нікога мне мілей.
Няхай жа грае, не сціхае
Мелодыя пяшчотных мар,
Што нас з табою абдымае,
Як самы лепшы ў свеце дар.

Гэты чароўны вальс кахання,
Дзе кожны гук- маё прызнанне,
Дзе кожны крок — адно жаданне
Злучыць навекі наш саюз.

Гэты чароўны вальс кахання,
Дзе кожны гук- маё прызнанне,
Дзе кожны крок — адно жаданне
Злучыць навекі наш саюз.


Рецензии