Не шукаць апрауданне
У душы промні сонца запальваюць зоркі.
Сад, прыбраны вясеннім цвіценнем, п`яніць пахам церпкім
Лашчыць твар ветра подых лагодны і лёгкі.
Наваколле, як мора, купае з пяшчотай у хвалях,
Маё сэрца “цік-так”, як гадзіннік з далоні.
Мы спяшаемся разам наперад, лунаю я ў марах
Кожны дзень каб пражыць, быццам ён мой апошні.
Час бяжыць, з разнабоем “цік-так” адзываецца ў сэрцы,
Хаця з вонку не страціўся выгляд прывабны.
Не дае страх адкрыць, заглянуць у нутро, каб праверыць...
Адшукаць пустату, зразумець — ашуканы.
Памяняцца душой, замяніць механізм — шлях не лёгкі,
Сэрца доўга хавае нутро абалонкай.
Яно слепне, а розум наш глухне, апраўдвае стогны,
Мроім мы фарбаваць чорна-белую плёнку.
Толькі пасак жыцця ад маўчання парвецца калісці,
І гадзіннік прыпыніць свой рух, стануць стрэлкі.
Страх згубіцца маўкліва наш лёс калыхаў у калысцы,
Перад доляй стаім на каленях, як грэшнік.
На далоні маўчыць і не рухае стрэлкі гадзіннік,
Як штуршок, заглянуць у нутро, даць дыханне.
Можа новым змяніць асяродак, ці зняць павуцінне,
Не хаваць акаёмам, не зваць апраўданне.
Свидетельство о публикации №126012604912