Мароз нясцерпны...

Мароз нясцерпны ды калючы,
Хто скажа: «Татачка-мароз?»
Сібірскі, моцны ды траскучы,
Пячэ, даводзіць аж да слёз.

Не забываю аб кармушцы –
Для мілых птушак гэта рай.
Няма на свеце зараз мушцы,
Насыплю проса – цераз край.

Мароз бязлітасны, пякучы,
Шалёны, жорсткі, крамяны…
Сагнаў ён птушачак да кучы,
Нібы наезнік страмянны.

Шкадую птушачак зімою –
Сінічак, сояк, вераб’ёў.
Сарокі – рысаю прамою –
Няма пажытку ад палёў.

Мароз няласкавы, кусачы…
Не тата гэты злы мароз.
Сваю ўладу абазначыць,
Не пазбягае ён пагроз.


Рецензии
Татьяна🌟правда, мороз взялся жёстко за всех😂❄️птичек и кошек с собаками жалко🐱🥺❤️но красота такая с инеем и удивительная тишина за городом❄️🤩🎄аж, звенит!❤️❤️❤️🙏🏻🙏🏻🙏🏻

Мери Ланти   26.01.2026 12:32     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Мэры, за водгук! Прыемна было мне даведацца, што Вы добра разумееце беларускую мову! Гэтым не кожны чытач можа пахваліцца.
З цяплом ды дабром!

Татьяна Цыркунова   26.01.2026 17:30   Заявить о нарушении