Час служэння
За шлях, які прывёў сюды.
Шукала блізкасці з Табою –
Ты даў глыток жывой вады.
І вось я зараз як у небе,
У атачэнні цудных гор
Спяваю песню праслаўлення
Блізка аблокаў, мноства зор.
Так добра тут і так спакойна:
Хачу паставіць тут шацёр..
Але для іншай важная мэты
Ты распаліў у душы касцёр.
Не хочаш Ты, каб затрымала
Я для сябе Твае дары:
Благаслаўляеш у дарогу
Спусціцца час з маёй гары..
Верасень 2025г
Свидетельство о публикации №126012508939