Без рук твоих
здаюся без бою,
Што адчайна да сну не прычалю.
Ты мяне ахінаеш да болю –
Я начую з тваімі вачамі.
Прыкавана, распята, прыкута…
Не хапае паветра, прастору.
…Так нясцерпна жадаюць пакутаў
Толькі творцы свайго прыгавору!
Я не сплю. Ад сябе і не скрыю -
Ёсць адзіная сцежка да раю:
Прыхіні мяне! Дзе твае крылы?
Я без рук тваіх паміраю…
Свидетельство о публикации №126012508217
Валерия Салтанова 01.05.2026 06:29 Заявить о нарушении
Анастасия Котюргина 01.05.2026 09:25 Заявить о нарушении