Зноу нясу свае вярыгi...

***
Зноў нясу свае вярыгі
І замеценай дарогай
У напрамку да адлігі
Крочу да суддзі, да Бога.
Не зважаю на інтрыгі,
На фальшывыя трывогі,
Для сябе складаю кнігі
І нясу на суд да Бога.
За бясконцасць дыялогу
І свайго натхнення мігі
Шчыра дзякую я Богу
І яму чытаю кнігі.

25. 01. 2026 г.


Рецензии