Далёкiя мары

Зіма распускае крыштальныя сны
Над возерам сумным, каля небакраю,
І снег забірае мой позірк скразны,
У вальсе ён кружыць і раптам знікае…

І мы між бліскучых радоў баразны,
Дзе холад і цуд перамешаны тонка,
Як цені, ляглі ў чаканні вясны,
Шукаем цяпло ў сваіх марах бясконца…

Здаешся ты лёгкім, нябачным у імгле,
Калі ўспамінаеш хвіліны пяшчотныя,
Завея шапоча мне ў казачным сне,
Па сцежках блукаюць думкі самотныя.

Я веру: праз сцюжу зімовых завей
Праб’ецца каханне жывое, сапраўднае,
Бы тая пралеска, прачнецца хутчэй
І скажа: “Я тут, прарасла, не зламалася…”

Далёкія мары, што спалі пад снегам,
Прачнуцца зрання ў маўклівай прасторы.
Мы рушым наперад пад велічным небам
І шлях наш напоўніцца цёплай гісторыяй.

Застанецца ўсё ж у паветры мой след –
Нябачны, як подых над раннім світаннем,
Убачыць захочацца ўвесь белы свет,       
У якім месца ёсць і жыццю, і каханню.


Прысвячаецца дачцэ В/Л


Рецензии