Зямнога шляху прадаужэнне

Жыццё падобна серпанцінавай дарозе,
Віецца сярод горных скал, хрыбтоў, пагоркаў.
То вецер шэпчацца з душою аб пагрозе
То сок малінавы замест рабіны горкай.

Вядзе нябачная рука па сцежцы долі,
Схавана “заўтра” за туманнаю фіранкай.
Як знаць: ці цукар нас чакае, ці пуд солі,
Пачнецца новы дзень, ці не наступіць з ранкам?

Зямнога шляху прадаўжэнне — нашы справы,
Яны перажываюць нас, жывуць у сэрцы.
Для элексіраў новых стануць лекавай прыправай,
Што боль прытушаць блізкім, каб змаглі паверыць...

Паверыць, што яны не зніклі, дзесці ў хмарах,
Задаць пытанне ў момант цяжкі і складаны.
Знайсці падказкі ў мудрых словах іх і справах,
З іх дапамогай будаваць у “заўтра” планы.

Падзяка песнярам, што зоркамі ў букеце,
Праславілі край пушчанскі, наш край лясісты.
Іх мудрасць не дае нам заблукаць у свеце,
Гучыць у нашых сэрцах спеў іх галасісты.


Рецензии