Засынае неба... На белорусском

Засынае неба, ціха засынае.
Месяц удалечы мой анёл кранае.
Ён усё заўважыць і ўсё пачуе,
Нават калі сэрца моцна лемантуе.
Нейдзе там, у нябёсах, посцілка, бы ружа,
Ды анёл лятае, нада мною кружа,
Там, у той прасторы, здрады быць ня можа,
І таму, я веру,  Бог мне дапаможа.
Хай жа сціхнуць слёзы, пагляджу ў нябёса.
Мой анёл прашэпча : "Больш не здрадзяць, досыць...".


Рецензии