***

Кажуць, што кропка выхаду там жа, дзе кропка ўваходу…
У памяці — дзень першай сустрэчы: такое ж сонца, такі ж снег.
І прадчуванне пасля безнадзейнай цемры усходу
і абяцанне купіць латырэйны білет.
Мы сёння ў канцы — і я зноў адчуваю падобнае.
Новае вабіць,
там зноў не будзе цябе.
Усміхаюся новым людзям на вуліцы,
І прагна вочы шукаюць святло ў вышыне.

Была тады надзея на нешта чароўнае,
А атрымаліся гульнішчы на касцях.
Адносіны паміж дзвюма пастаяннымі, але невядомымі,
і яшчэ з пераменнымі,
чырвоным запісанымі на палях.

Але калі выхад у той жа кропцы, што і ўваход,
значыць, стаім ля дзвярэй лабірынта адчаю.
Хто першы адчыніць іх і зробіць крок?
Ці пройдзем яшчэ адно кола — на развітанне…
Але ж нішто не растопіць утвораны лёд


Рецензии