Чаканне духо нага раю
Гэта натхненне Тваіх вуснаў.
Душа Тваё сэрца кранае.
Мне без чакання неба пуста.
Выбаві мяне, Пане, ад рамёнаў свету.
Ты адчуванне духоўнага бою.
Веліч святога сакрэту.
Я адчуваю дотык болю.
Безсэнсоўнасць думак і чування.
Бессэнсоўнасць ў малітве.
Горыч бяздушша прадчування.
Кроў неба на падол зямлі праліта.
І Ты ў маім сэрцы , Каханы ,
Ты яднанне маіх слёзаў і дыхання.
Мой Пане, душы чаканне,
Гэта Ты ў нябесах трывання.
…
Смутак веры і смутак натхняльных песняў.
Тыў маім чуванні, Еднасць Неба.
Чысты у ружах барвовых, Вефліем вёснаў.
Я прагну чуйнасці Жывога Хлеба.
Смутак духоўнага плену быцця,
Смутак духоўнага светлага рання.
Я адчуваю спакой адкрыцця.
Гэта душы незямное дыханне.
Смутнае ззянне, смутнасць цяпла.
Я разумею духоўныя скроні.
Ты ў маім сэрцы надзеяй цвіла.
Прамоў Пад Твое Аброне.
Смутак самотны белых снягоў,
Смутак духоўнасці першае скрухі.
Я разумею веліч багоў.
Божыя Велічы чыстыя гукі.
О адчувай, маіх думаў трысняг,
О адчувай, маіх вуснаў трыванне.
Гэта духоўны веры абсяг,
Гэта душы маёй спачуванне.
…
Ты ў духоўнасці сумных вярыг.
Ты ў самоце белага руху.
Я не хачу набрынялых інтрыг.
Я адчуваю прыбіцце душы да Крыжа Духу.
Боль адчування неба зямлі,
Боль спачування белае згадак.
Думкі малітву на дол праліі.
Мудрасць любові – белы статак.
Смутны уздых нябесных вышынь.
Смутак любові, смутак натхнення.
Я прашу за мной паспяшы.
Гэта чуванні неба праменні.
Смутак адчуцця, смутак ў дрыгве.
Я разумею першыя рухі.
Я праслаўляю расу на траве.
Я адчуваю спасланне Духа.
Беднасць маіх самотных снягоў,
Беднасць маіх незямных спазнанняў.
Боль і чуванне сумных галоў.
Гэта агонь душы прывыкання.
…
Ранне. Тыдзень незямнога змяркання.
Гэта ты ў грэшных аковах, Каханне.
Поўдзень. Спачуванне агню і веры.
Гэта ты ў абдоймах самоты паперы.
Сонца ззяе над шэранем думак.
Снег сыплецца на зямлю.
Я шукаю Тваю, Пане , муку.
Я трапляю агнем на раллю.
Ранне. Спачуванне нябёсаў святла.
Дзе ж агонь маіх думаў сэрца?
Дзе святло тваіх карых вачэй.
Гэта смутак майго ў свеце месца.
Мне з Крыжам Хрыста лягчэй.
Снег падае на блакіт сэрца.
Снег падае пялёнкай змроку.
Я шукаю духоўнага скерца.
Гэта адчуванне незямнога зроку.
Дзе вагонь маіх сумневаў чакання?
Дзе святло маіх думаў анёльскіх…
Гэта прагненне Твайго Кахання.
Я шукаю малітваў Боскіх.
Ранне. Спачуванне белых крылаў.
Мне душа твае сэрца адкрыла.
Поўдзень. Смутак і чаканне Эўхарыстыі.
Любоў Жыцця квяцістая, любоў бясконцая і чыстая.
…
Спачуванне неба ў агорнутых крылах.
Разуменне святла, разуменне веры.
Я шукаю неба сілы, душа мне сябе адкрыла.
Я прагну бачыць бляск духоўнай эры.
Спачуванне нябёсаў, спачуванне Духу
Я шукаю святла , я шукаю агню вытрывання.
Суцеш думак скруху, я шукаю нябеснага руху.
Гэта споведзь нябеснага пытання і спазнання.
Спачуванне белых аблокаў і сцюжы.
Разумею агонь Вефліему.
Гэта споведзь , што сняжынкі кружыць.
Я вырашаю этыкі дылему.
Каханне і адукацыя, каханне і вера.
Ці ж гэта жыцця правакацыя?
Што за дзіўная сэрца намеранасць?
…
Адчуй маю далонь у сваёй руцэ.
Я шукаю цябе у патэрнах святасці.
Я іду далей за табой, жыццё мяне вядзе.
Гэта споведзь духоўнай вартасці.
Адчуй маіх вуснаў чаканнне.
Я шукаю слова святога ў адказ.
Гэта дзіўнае сэрца пытанне.
Я шукаю нябёсаў, у якіх грэх мой згас.
Адчуй маіх вачэй далекіх разуменне.
Я шукаю цябе на спажытках жытневых калоссяў.
Гэта Духа святога найменне.
Я гавару, я тлумачу ў двухкоссях.
Адчуй маіх ног сляды на дарозе.
Гэта смутак маіх шляхоў і рака думак.
Я пішу табе ў вершаванай прозе.
Я шукаю неба прытулак.
…
Грэцыя. Радон Тваіх вуснаў.
Спачуванне думаў мілосьці.
Мне дзіўна адчуцце кроснаў.
Я стану Тваёй душы госцяй.
Ті інэ афто? Смутак слёзаў.
Ружа квітнее ў сэрцы.
Плача душа наскрозна.
Гэта любові месца.
Афіны. Смутак маёй малітвы.
Прагне душа навяртання.
Гэта Кроў Хрыста праліта.
Я шукаю Твайго спавядання.
Малітва і РАДОН душы.
Я шукаю святыню мудрасці.
Паспяшы да мяне, паспяшы.
Гэта адчуцце годнасці.
…
Споведзь маёй душы і Авэ Марыя.
Разуменне бясконцасці веры.
Ты мяне з пяску стварыла
Я шкло духоўнай патэрны.
Споведзь залатога лісця.
Споведзь незямных аблокаў.
Мы толькі душы Хрыстовай дзеці.
Я шукаю Неба вытокаў.
Споведзь неба, споведзь чакання.
Я шукаю згаслых свечак і мрояў.
Я адчуваю ў граху кананне.
Боль і трыванне бою.
Споведзь Белага Духу.
Споведзь з духоўнай сухасці.
Адчуй душы скруху
У нябеснай еднасці.
Ружанец маіх вытрыванняў-
Гэта агонь маіх думак.
Святло катавання Крыжа і адхланне.
Ты мая таямніца ў смутку.
…
Гукі трубных спеваў, гукі санаты.
Я разумею твае найменні. Ты вельмі багаты.
Смутак маіх згадак натхнення.
Смутак маіх крылаў мілосьці.
Гэта прага маіх найменняў й праменняў.
Я ўтваіх руках лёгкае штосьці.
Гукі маіх разуменняў веры.
Гукі малітвы і чакання.
Я разумею цябе шляхам паперы.
Дзе ж твайго сэрца каменні й каханне?
23.01.2026 Таццяна Тамашэвіч Навасельская-Тамашэвіч
Свидетельство о публикации №126012304135