Трыванне белых сно

Трыванне белых сноў.
Я шукаю міласэрдзя веры.
Гэта боль вызнаня слоў.
Духоўная патэрна.
Адчуванне гукаў сонца.
Снег падае на зямлю.
О, Езу, жывы і моцны.
Я Тваё сэрца люблю.
Горкія здані высокіх думак.
Гордыя думкі сумных вачэй.
Я шукаю твае смутныя рукі.
У таямніцах цёмных начэй.
О, Езу, бясконцасць мілосці –
Гэта веліч нястрыманых моў.
Я шукаю душою кагосьці.
Я трымаю ў сэрцы твой боль.

Сагравае сэрца святло мрояў.
Сагравае душу нябёсаў здань.
Гэта сум вытрывання і думак роля.
Я кахаю Цябе. Ты Фамар.
Сагравае сэрца сонечнасць зданяў.
Я шукаю мілосьці сумных слоў.
Гэта веры жывое, духоўнае гранне.
Гэта воблік чорным укрытых слоў.
Я шукаю агню міласэрнага духу.
Я шукаю адчаю нязгаслых гадзін.
Гэта сэрца жывая духоўная скруха.
Я трываю ў мілосьці, я зноўку адзін.
 ,,,
Адкрыццё веры, адчуванне міру.
Адкрыццё натхнення, адкрыццё дажджу.
Я танчу пад небам агнем херувіма.
Я у вочы кахання гляджу.
Разуменне мілосьці і хіжага зману.
Разуменне дыхання жывых снягоў.
Я кахаю цябе таямніча й аддана.
Я шукаю цябе ў скляпеннях багоў.
Адкрыццё ціхіх струнаў, самотных і мройных.
Адчуванне нябеснай сумнай душы.
Гэта гожае ззянне  у адбіцці роляў.
Я іду да святой векавечнай Імшы.
 …
Прадчуванне адзінокага выгнання,
Прадчуванне белых сізых слоў.
Гэта водблеск зямнога ў самоце кахання.
Гэта мова адчаю забытых муроў.
 Прадчуванне канца і змяркання.
Прадчуванне загубы нязгаслых вышынь.
Гэта прыязь чування і неба кранання.
Я іду , я імкнуся і ты паспяшы.
Прадчуванне выгнання з самотнага раю.
Прадчуванне адчаю згаслых цвярдынь.
Гэта неба душу таямніча прымае.
Гэта плача адчаем неба Хатынь.
,,,
Разуменне  прагненне і крык абсалюту.
Разуменне, чуванне і горыч агню.
Я іду па зямлі неабсяжнага ў лютым.
Я іду і малюю духоўнае ню.
Я шукаю душы, я шукаю выгнання.
Я знаходжу праменні белых святынь.
Гэта споведзь душы , гэта споведзь кахання.
Я прашу у таямніцах мяне не адкінь.
Я шукаю мілосьці, і свету вяршыняў.
Я шукаю праменняў гожае слоў.
Я іду да цябе, я узлятаю ў вырай.
Гэта мова дыхання агорнутых сноў.
Разумей мяне, прагну. Разумей боль шукання.
Я знаходжу праменні белай хвалы.
Гэта неба сумневы, гэта стогн прадказальны.
Я шукаю праменняў. Я зноўку малы.
 …
Адбіткі мілосьці на белых шпалерах.
Адбіткі пацалункаў на белай слаце.
Гэта споведзь кахання, гэта боль патэрны.
Я пэю каву з назвай Латэ.
Разуменне душы. Разуменне пытанняў.
Я шукаю пагоркаў і хіжай дрыгвы.
Гэта сум маіх сонцаў душы навяртання.
Гэта сум маім зораў ля боскай труны.
Зразумей маю мрою, зразумей маю веру.
Мы з табою, Каханне , ў сусвеце адны.
Я пішу аксамітна на белай паперы.
Я шукаю ў абдымках мроі вясны.
Гэта студзень лунае, гэта студзень ў адхланні.
Я шукаю палотнаў, я шукаю цябе.
Гэта дзіўнасць жыцця, гэта дзіўнасць змяркання.
Я знаходжу прагненні неба твае.
,,,
Адкрывай маю душу аксамітам веры.
Адкрывай мае сэрца дыханнем вясны.
Гэта смутак быцця, гэта сон памерклы.
Сняцца сэрцу мройныя згадкі і сны.
Адкрывай маю прагу адчаю і зману.
Адчувай маю веру забытых снягоў.
Гэта боль прамяністы. Гэта вокліч Гасанна.
Я шукаю Хрыста паміж цемры муроў.
Гэта здань маіх думак, гэта белыя крылы.
Я шукаю прагнення, я шукаю святло.
Ты адзіны мой сябар, ціхі і мілы.
Гэта згадка натхнення белых снягоў.
 ,,,
У вачах тваіх мроі, у вачах тваіх сцюжа.
Я шукаю натхнення. Я шукаю быцця.
Быццам колкая сонцам адкрытая ружа
Мая згадка чування нябес небыцця.
У вачах тваіх думкі, у вачах слова веры.
Я знаходжу ў сэрцы белых багінь.
Гэта смутак трывання Марыі як перлы.
Гэта смутак чування белых вяргінь.
А на вуснах трымціць адзінокае ззянне.
А на вуснах малітва белых сцяжын.
Гэта светлы анёл ў таямніцах чакання.
Я шукаю на смак згадак ажын.
У вачах тваіх думкі, у вачах Тваіх сонца.
Гэта студзень адліўны самотных шляхоў.
Езу, Ты векавечны! Езу, Ты моцны!
Я іду за Табой ў прабачэнні грахоў.
22.01.2026 Тамашэвіч Таццяна Навасельская-Тамашэвіч


Рецензии