Смутныя здан кахання
work
Смутныя здані кахання.
Любоў незямнога натхнення.
Гэта святла катаванне.
Гэта душы здранцвенне.
Боль адзінокіх мрояў,
Боль аксаміту згадак.
Горыч самотнай долі.
Вечны дыхання парадак.
Прагне неба вяртання
Белых і чыстых крылаў.
Гэта ў крыжы навяртанне.
Мне аксаміт сэрца мілы.
Смутнасць духоўнага рання.
Прагне душа ціхіх вершаў.
Гэта прагненне чування.
Ты, Пане, чысты і першы.
* * *
Гукі светлых чуванняў,
Гукі сасмяглых цвярдыняў.
Гэта горыч пазнання.
Гэта малітва святыні.
Гукі сумневаў прагнення,
Гукі сумневаў журботы.
Гэта агульнасць малення
Першай й апошняй Галготы.
Смутныя здані мілосьці
Смутныя думкі чування.
Хтосьці шукае госцю
У прыцемках неба чакання.
Гук міласэрнае зданяў.
Гук адзінокіх вышыняў.
Гэта любові трыванне.
Я таямніча спяшыла.
Я адчуваю пакуты.
Я адчуваю самоту.
Боль да сэрца прыкуты.
Боль разумее духу цноты.
* * *
Саул. Развага сэрца.
Я чую неба вяртанне.
Гэта прагненне месца
Гэта неба чуванне.
Прага чыстых змярканняў.
Прага чыстых вышыняў.
Гэта горыч вітанняў.
Гэта слодыч шыпшынаў.
Я разважаю аб цнотах
Белае, згаслае думкі.
Ты таямніца Галготы.
Цалую Езуса рукі.
***
Справы бліжняга – справы крыжа.
Я шукаю любові святыню.
Белая, белая ціхая ружа.
Гэта адбітак мовы вышыняў.
Смутак нязгаслых душы праменняў,
Смутак самоты душ і слоў.
Гэта цвярдыня духоўнага імя.
Гэта трыванне ціхіх высноў.
Смутак чування, смутак прагнення,
Я разумею неба слату.
Гэта найменне першых здарэнняў.
Гэта спачын белага сну.
Справы любові, справы кахання.
Белай душы аксамітны трысняг.
Гэта чуванне, гэта спатканне.
Гэта душы таямнічы абсяг.
…
Аліўны сад – трыванне смутку,
Чароўны водблеск вуснаў цішыні.
Я адчуваю неба рукі.
Ў вагні нябеснай вышыні.
Самота змроку ціхіх словаў.
Я разумею Келіх моў.
Душы святое - сум прадмовы.
Духоўнай існасці палон.
Адчуцце незямнога раю,
Адчуце веры і вясны.
Я ў цішыні душы згараю.
Нязгаслай веліччу красы.
Крыжа самота і прагненне.
Трыванне волі Слоў Айца.
Нязгаслыя душы праменні.
Пачатак вечнасці вянца.
…
Смутак і канец трывання.
Як згасласць неба ціхіх гукаў.
Нябесны водблеск адчування.
Самоты прыязныя рукі.
Агонь нязгаслых белых крылаў.
Агонь чування чыстых моваў.
О, Езу, дай мне неба сілы,
О, Пане, ты душы палова.
Самота незямных прагненняў,
Самота белых вершаў неба.
Агонь чування і натхнення.
Я прагну велічы і Хлеба.
,,,
Справядлівасць не падлягае смерці,
Справядлівасць – любоў душы.
Я нязгаслае ціхае вецце.
Я іду да святой Імшы.
Белыя думкі, белыя рукі.
Прагне душа аксаміту снягоў.
Гэта чуванне Езуса мукі.
Гэта прагненне белых муроў.
Цень цішыні, цень сасмяглага рання,
Цень аксаміту белых руж.
Гэта натхнення свет вытрывання.
Гэта смутак чароўных сцюж.
,..
Сэрца к сэрцу, сэрца прагнення
Смутак веры, смутак струн.
Гэта любові чыстасць праменняў.
Гэта агульны боль ціхіх рун.
Плача душа таямніча ў пытаннях
Белых нябёсаў, белых высот.
Гэта праменні смутку і здані
Ціхіх святыняў. Гаротных Галгот.
Работа прысвячаецца маім хросным дзецям Дарэку Тамашэвічу, Екацярыне Падружынай, Дзмітрыю Ціхановічу. Хросная Маці Тамашэвіч Таццяна (Навасельская-Тамашэвіч) 21.01.2026 з-за таго што я дзіцяці Дарэку Тамашэвічу напісала на хрост яго верш.
Свидетельство о публикации №126012207706