***

Ты прабач, ты проста заўчэсне…
Баліць з маразоў у цяплыні.
Мне яшчэ немагчыма знесці
Тваёй пяшчотнай любві.
Яшчэ не расталі поўнасцю
Чары зладзейкі-зімы,
Злазяць жабінай скураю,
Пакідаючы ў целе рубцы.
Я не ведаю, ці дачакаешся,
Калі скончацца цемры часы,
І ці пойдзеш у Кашчэева логава,
Шукаць тое, што не збераглі…
Ты прабач, ты проста заўчэсне…
Мне трэба самой устаяць,
І ў злашчасным залатым яйку
Канец у іголкі зламаць.
22.01.2025


Рецензии