***

Як толькі выпаў першы снег,
падумаў я: "А як жа птушкі?"
І зранку ў сад хутчэй пабег,
развесіў там для іх /кармушкі/
І птушкі рады, іх там шмат,
клююць зярняткі, поўняць спевам
зімовы дзень і дзедаў сад,
махаюць крыльцамі мне з дрэваў.

Як усміхнецца сонца ледзь,
І зажурчыць раўчак у лагчыне,
З бярлогі вылезе /мядзведзь/,
Як дзед стары ў сваёй аўчыне.
Спіну пачухае, зяўне,
Пакрочыць ціха па ўзлеску,
І кветкі першыя нюхне,
Пагладзіць лапаю /пралеску/.


Рецензии