Hallelujah

Хвала, мой Бог, што ёсць сусвет,
Дзівосны бег яго планет,
За кожнае імгненне, што жыву я.
За радасць, сум, святло і цень,
За самы лепшы ў жыцці дзень,
За кожны новы ўздых мой, Алілуя.
 
Хвала, мой Бог, што побач ты
У кожны новы дзень зямны,
За ўсё, што ў гэтым свеце так люблю я.
За шум лістоты, дождж і снег,
Хвілін, гадоў няўмольны бег,
Святло ў маім акенцы, Алілуя.

Даруй, мой Бог, што людзі злы,
Што ў свеце змроку і імглы
Жывуць усім насуперак з табою.
Дазволь мне дараваць, любіць
і жыць дабром, і проста быць
Ў імя жыцця ў свеце, Алілуя.

Хвала табе, о Божа мой,
што кожны дзень жыву табой,
што славу ў песнях зноў табе нясу я,
за радасны , шчаслівы дзень,
Дзе разам мы з табой цяпер
спяваем усе песні, Алілуя.

Исключительное право исполнения данного текста принадлежит арт-группе "Беларускія сыны" ООО "Голоса моей Родины".


Рецензии