Jingle bells
Бразготкі нам звіняць,
І па дарозе снежнай
хутка конікі ляцяць.
Люблю пад перазвон
Ў такт повадам круціць.
Выдатна мне вось так
у лёгкіх саначках каціць!
Прыпеў: (2 раза).
І грамчэй, і званчэй
звон няхай гудзе.
Новы год! Новы год
зноў да нас ідзе !
Катаў аднойчы я
Сяброўку на санях.
І раптам апынуўся з ёй
у сумёце ўдвая..
Рагочучы ўслых,
прыціснуўшы мяне,
Яна ў гурбе мне горача
прызналася ў любві.
Прыпеў (2раза)
І грамчэй, і званчэй
звон няхай гудзе.
Новы год! Новы год
зноў да нас ідзе !
Паслухайце мяне:
пакуль ляжыць сняжок,
Каня свайго мага хутчэй
Пастаўце ў свой вазок.
З дзяўчынай на скаку
ўладкуйце лёгкі крах!
Пакуль яна віскоча ў снезе-
лёс у вас у руках
Прыпеў (2раза)
І грамчэй, і званчэй
звон няхай гудзе.
Новы год! Новы год
зноў да нас ідзе !
Исключительное право исполнения данного текста принадлежит арт-группе "Беларускія сыны" ООО "Голоса моей Родины"
Свидетельство о публикации №126012204847