Happy New Year!

Песня, як птушка.
Чыстая яе душа,
Разам з ёй у кожны дом
 хай прыходзіць дабрыня.
Казка ў быль абгарнецца,
Мары спраўдзяцца ў час,
Хай гучыць звонка песня,
што спявае кожны з нас.

Прыпеў.
Казачным сном ноч за акном
Радасць прыносіць у кожны дом.
І Новы год, Новы год
Зноў апынуўся ля варот! 
Тысячы зор пад сэрца стук,
Як снег з нябёсаў, упадуць,
Хай кружыць бура, зіма,
Мы будзем побач, ты і я,
 Назаўжды.

У новым годзе
Паспяховым будзеш ты.
І ў любы новы дзень
паглядзім з надзеяй мы.
За акном у святле
Кружыць зорны карагод.
Ён спяшаецца, ідзе
ўслед за старым
Новы год

Прыпеў.
Казачным сном ноч за акном
Радасць прыносіць у кожны дом.
І Новы год, Новы год
Зноў апынуўся ля варот! 
Тысячы зор пад сэрца стук,
Як снег з нябёсаў,  упадуць,
Хай кружыць бура, зіма,
Мы будзем побач, ты і я,
 Назаўжды.

Свята імгненні
хай прыходзяць у кожны дом.
Падаюць зоры,
асвятляюць усё вакол.
Радасць і шчасце
Мы сустрэнем у жыцці.
І з табой мы спяваем
нашу песню, я і ты,
нашу песню, я і ты.

Прыпеў
Казачным сном ноч за акном
Радасць прыносіць у кожны дом.
І Новы год, Новы год
Зноў апынуўся ля варот! 
Тысячы зор пад сэрца стук,
Як снег з нябёсаў, ўпадуць.
Хай кружыць бура, зіма,
Мы будзем побач, ты і я,
Назаўжды.

Исключительное право исполнения данного текста принадлежит арт-группе "Беларускія сыны" ООО "Голоса моей Родины".


Рецензии