Прыпынак Валожын
Мігаюць карцінкі за вокнамі хутка.
Ківаюць у вэлюмах з блёсткаў бярозы,
С паклонамі сосны, прыбраныя ў хусткі.
Нябёсы фарбуюць ім вэлюмы й шубы,
Плывуць сінявою па блёстках з гульбою.
Мароз дзіўным пэндзалем, фарбаю любай
Малюе карціны, бы з рыса крупою.
Крышталікі з небам гуляюць і сонцам,
Па кучарах скача праменьчык гарэза.
Ружовымі рэкамі золак з зыходам
Плывуць па заінелых шапках над лесам.
Дарога на Гродна, Валожын — прыпынак,
Як ёлка, у зорачках зыркіх наш горад.
У белых, сатканых зімою касынках,
На дзіўных сямі гсітарычных пагорках.
Свидетельство о публикации №126012203913