***
Крок у студзеня – зычны,
месяц люты – ня дбаў.
Роднай мовы пакуты
перанесліся з року
ў новы рок.
А калісьці Купала гучаў
каля хаты драўлянай, ля хлявоў на Палессе.
Разам поле спявала каласамі і гам:
крапівы з лебядою, рэха з брэхам у лесе,
жураўліны «кур-лы» на бярозавы гай.
А над ім – небасхіл:
зорак шмат, нават цесна.
І штоноч зіхацелі яны, нібы там
Бог прыходзіў заўжды,
на знаёмае месца,
каб святло ў кішэні кідаць жабракам.
Свидетельство о публикации №126012202169