Зiмовы вэлюм

Вея накінула вэлюм з пяшчотай,
Лес, як крункавы шалік,  абняў далягляд.
Вяжа ажурам мароз, гоне слоту,
Дуб на пагорку вусаты, прыбраўся, як сват.

Песні спявае віхура прасторам,
Кружыць фальбоны сукенак, на танец заве.
Як маладуха, алмазныя зоры
Сее,  а коўдру раўняюць уздыхі завей.

Зморыцца, ціха прыляжа на нівах,
Промнік, як заяц, па зорках, сатканых рукой,
Божай, лагоднай, трывуча, цярпліва...
Дрэвы застынуць, баяцца парушыць пакой.

Неба купаецца ў снежных сумётах,
Золак чырвоныя космы рассцеле ручвом.
Снежную бабу гурбою з ахвотай
Лепім. А думкі ў дзяцінстве з малым хлапчуком.


Рецензии