Царква святога Мiкалая
СВЯТОГА МІКАЛАЯ
леанід ПРАНЧАК
Дарога да Храма каменнем услана.
Прыходжу сюды я пасля расставання.
Святы Мікалай, маё сэрца, як рана.
Душа прагне споведзі і пакаяння.
Прывеціць мяне лік твой на аналоі.
Ікону цалую я ва ўтрапенні.
Схіляю чало я сваё прад табою,
Каб выслухаў ты мае словы-прашэнні.
Царква святога Мікалая,
Твае намоленыя сцены
Мой астравок былога рая,
Прытулак Госпада нятленны.
Удзячны я табе за тое,
Што ты мяне аберагаеш.
Маё апірышча зямное –
Царква святога Мікалая!
Ты правіла веры, ты кротасці вобраз,
Цярпення настаўнік, пакрыты любоўю.
Малю, захавай ты мяне і мой голас,
Каб воля твая стала воляй маёю.
Дапамажы мне ў жыцці гэтым грэшным
Пакінуць правіны, ажыць у прычасці.
Табе мае песні, табе мае вершы
За ласку тваю і за цуд благадаці.
Царква святога Мікалая,
Твае намоленыя сцены
Мой астравок былога рая,
Прытулак Госпада нятленны.
Удзячны я табе за тое,
Што ты мяне аберагаеш.
Маё апірышча зямное –
Царква святога Мікалая!
08.12.2022
Свидетельство о публикации №126012004782