Мая зiма
Лёгкiх сняжынак, вады пад iльдом.
Песцiла мяккiм марозам ды срэбрам
Снежных карунак, iх дзiўным пiсьмом.
Часам прамень залацiў паднябессе
Праз перламутр шэраватай iмглы.
Дрэвы маўклiва драмалi ў лесе,
Тоячы сцiпла свой велiч былы.
Возера люстра гарэла халодным
Полымем сiнiм сталетняга льду.
Гэта зiма была сэрцам самотным,
Што марна скардзiцца на немату.
Прыпеў
А ў маёй зiмы пяшчотны позiрк,
А ў маёй зiмы бязгУчны крык,
I яе сняжынак лёгкi дотык
Так кранАе сэрца, быццам смык.
А ў маёй зiмы пяшчотны позiрк,
А ў маёй зiмы бязгУчны крык,
I яе сняжынак лёгкi дотык
Так кранае сэрца, быццам смык.
2026
https://www.youtube.com/watch?v=ywV4ZD_Ojic
Автор стихов: Татьяна Савчиц
Режиссер, сценарий клипа и монтаж: Татьяна Савчиц
Музыка и исполнение: Татьяна Савчиц с использованием Suno AI на основе авторского текста и сценария.
Свидетельство о публикации №126011904787