Радок натхняльны...
Ён – кубак чыстае вады.
Не да спадобы, то зруйную,
Заганнасць нібы знак бяды.
Радок жывы, гарачы, просты,
Пяшчотны, мудры і жывы.
Спагадлівы, хоць часам востры,
Сарказм разумнай галавы.
Радок журботны, невясёлы,
Такім бывае і настрой.
Нібы запушчаны прасёлак,
Дарога гразкая – сястрой.
Радок задзірысты, забойчы…
Знянацку сэнсам дасць зарад.
Чытаеш раз за разам – двойчы,
Ён роўны, нібы на парад.
Радок суровы, госць шчымлівы,
Ты за сабой мяне вядзеш.
Душы журботнай пералівы,
Цябе пакінуць не даеш.
Свидетельство о публикации №126011902732
Які ён ёсць.
Ні пан, ні брат,
Здалёку госць!..
***
Дзякуй Вам, Таццяна! Са Святам!
Игорь Лебедевъ 19.01.2026 13:54 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 19.01.2026 14:25 Заявить о нарушении