Да года Беларускай жанчыны

У беларускі год, абвешчанай Кабылы,
У краіне, дзе няма палітзняволеных,
Асану «гітлеру» пяюць бабы-дэбiлы —
Без розуму і без зародкаў волі.

Ляцяць на працу, распластаўшы крылы,
У ланцугах, вярыгах і ганучах.
Ім прэзыдэнт абвесціў год Кабылы:
Той цяжкі быў, а гэты будзе «Лучший».

І пашуць на заводах і ў полі,
На год узняты словам над мужчынай.
У краiне дзе няма палiтзняволеных,
А тыя, што ў турме, — усе не жанчыны?

І тыя сотні тысячаў дастойных,
Хто з’ехаў праз мяжу, палі праз рэкі,
Хто вырашыў не жыць у вашых стойлах,
Хто вырашыў застацца Чалавекам?

Яны вось Беларускія Жанчыны.
Хто скажа «не» — няхай язык адсохне.
А тая, што абвешчана Кабылай,
Хай паша ўсё жыццё… пакуль не сдохне.


Рецензии