Я малюся за край
І сілы прашу ў ахоўніка-Бога,
І чую ў адказ, што святло незгасiма,
І веру ў святую яго дапамогу.
Я малюся за край, я малюся за слова,
Каб хлеб - на стале, а у свеце - спакой.
І ўзносіцца песня, як чыстая мова,
Да бяскрайнiх нябёс над усёю зямлёй.
Я малюся за край, каб не згасла надзея,
Каб смяяліся дзецi i кветкi цвiлi,
I на сэрцы становiцца раптам цяплее,
Бо Хрыстос побач з намi на гэтай зямлі.
Ён ахоўнік наш, Ён наша моц і апора,
Ён усюды: ў полі, у птушках, у нас.
Я малюся — і чую: з Нябеснага хору
Гучыць голас Бога: «Я з вамi ўвесь час».
Свидетельство о публикации №126011708889