Пiшы радочак дасканала...

Пішы радочак дасканала,
Бо ў ім твая душа жыве.
Павер старым святым аналам,
Патомак, пэўна, спажыве.

Твой паэтычны лад – падзяка
Ўсім прашчурам – раней жылі.
Твой род стары – у ім ёсць якасць,
Бо таленты там расцвілі.

Не перапнуць… Патрэбна гэта?
Сваё на Божы свет аддаць.
Наступнік ты – цудоўна мэта,
Якую трэба адстаяць.

Без працы мы – краты сляпыя,
Яна нам сілу надае.
Халодны вецер воўкам вые,
Заснуць спакойна не дае.

Пішы… вялікая задача –
Пакінуць свой прыгожы след.
Славуты род радком аддзячыць,
Каб споўніць продкаў запавет.


Рецензии