Кропелька за кропелькай...
Крочыць за паўноч.
I, крыху самотненька,
Сыпле з неба дождж.
Грукае ў акеньчыка,
Песенку сваю.
Ручайком маленечкiм,
Коцiць на зямлю.
Нiбы калыханачку
Хмарка завяла.
А назаўтра, зраначку,
Будзе шмат святла.
Кропелькi ад сонейка,
Будуць гэтак ззяць.
Нiткай каляровенькай,
З дахаў уцякаць .
Свидетельство о публикации №126011702858