Прачынайся...

Прачынайся, пабач свiтанак,
Ледзь кранае ласкава дахi.
Ляцяць цiхенька i на ганак,
Хутка сядуць праменняў птахіi.

Фарбаў шмат у кастрычнiка,
Ён у восенi самы любы.
На кармушцы сiнiчанька
Семкi лузгае сваёй дзюбай.

Мiтусiцца усё вакол,
Лiсце сцелецца дыванамi .
Шамацiць пад нагамi дол,
Прачынайся, пабачыш з намi.

Бач, аблокi, нiбыта цуд,
У ружовы малюе сонца.
Быў далеча, а зараз тут,
Я свiтанак люблю бясконца.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →