Зайздрасць-блудн ца
З шэптам за спінай таемным і хітрым.
Марыць з вятрамі кружыць нас,
Пасак жыцця надзяліць сваім рытмам.
Толькі калі за плячымі
Шэпчуцца — значыць плятуцца за мною.
«Словам» яны не зачыняць
Шлях мой... Адкрыты Гасподняй рукою.
Трацяць жыццё на размовы
Аб маіх справах, здзяйсненнях і думках —
Значыць плятуцца бядовым,
Цёмным напрамкам пад зоркаю сумнай.
Сцежка мая, як аскома,
Тым хто падняцца не можа, бяскрылы.
Марылі словам, бы громам,
Лёс мой забраць — толькі свой закружылі.
Зайздрасць не стане сястрою,
Кожнаму Божа прасеяў зярнятка.
Толькі пры шчырым настроі
Можна заўважыць — дасць крылам пачатак.
Свидетельство о публикации №126011606203