Для часопiса Полымя
Першы дзень зімовы, крочу падзівіцца:
Што там за дзвярыма? Можа, снег ідзе?
Мо, мароз мацнее, і таму сініцы
Танчаць на галінах з раніцы ў акне?
З роспаччу гляджу я, перамен не бачу:
Ні зімы халоднай, ні яе прыкмет.
Восеньскія далі, хрыплы брэх сабачы,
І вярбы ля плота шэры сілуэт.
І на небе зорак не відаць з паўночы,
Месяца таксама не блішчыць ражок.
Колькі не ўглядайся, не заўважаць вочы
Ў пейзажы гэтым белы кажушок.
НА АБРЫКОСЕ
На абрыкосе лісця пазалота,
З якога боку вокам ні зірні,
Убачыш: сонца ззяе па-над плотам,
Навокал распляскаўшы прамяні.
У дрэваў іншых голыя галінкі,
Іх ветры прадзімаюць дзень які,
А тут лісточак разам з павуцінкай –
Такія трапяткія ў вышыні.
Зачаравана гледзячы на тое,
Ля абрыкоса ціха пастаю,
Душой адчуўшы: нешта маладое
Істоту напаўняе зноў маю.
МІЛАЯ СЭРЦУ КАРЦІНКА
Неба з зямлёю злілося,
Бо ружавець пачалі
Клёны, і нам падалося:
Сонца ляжыць на раллі.
Промнямі лашчыць палеткі,
Мір сагравае наўкол.
Восень амаль непрыкметна
Лісце збірае ў падол.
Ціха. Туманная дымка
Там, дзе шумела жніво.
Мілая сэрцу карцінка,
Што так знаёма даўно.
Вось і паветра, нібыта
Тонкі празрысты крышталь,
Белымі ніткамі шыта
Восені светлая даль.
УСПАМІН
Пішу жыцця свайго ўспамін,
бо мне бліжэй няма нічога.
Паміж бярозак і ялін
жыцця майго лягла дарога.
Зусім маленькі, як шчаня,
што ў бок штурхае носам мамку,
шукаў тут лёс шчаслівы я,
адкрыўшы ў свет аднойчы брамку.
Пайшоў туды, дзе кветак пах,
дзе лес шуміць, дзе рэчка ўецца,
дзе над зямлёй крылаты птах
і плача быццам, і смяецца.
Прайшоў уздоўж і папярок
мясціны родныя – пабачыў,
як жыта вяжуць у снапок
пад сонцам жнівеньскім гарачым.
І як камбайны па жніву,
бы караблі, плывуць па моры,
а я за імі ўслед бягу –
як песня іх гучаць маторы.
Мне тых сцяжынак не забыць,
іржышча тое, дол калючы,
бо так хацелася там жыць,
паветра водар піць гаючы.
Пішу жыцця свайго ўспамін,
нясу яму падзякі словы,
сваёй Радзімы верны сын
і абаронца роднай мовы.
СВЯТЛО ПАЧУЦЦЯ
Святло яскравае пачуццяў,
З дзяцінства самых дарагіх,
Дзе першы раз сумеў адчуць я,
Як песня маці вабіць слых.
Як бацька мерна крочыць следам,
Ступае босым у раллю,
Ідзе за плугам, правіць гнедым,
Арэ сагрэтую зямлю.
Як кнігі мне дапамагалі
Свет гэты белы пазнаваць.
Бацькі на досвітку ўставалі,
Я ж толькі-толькі клаўся спаць.
Чытаў усё – як апантаны.
Казала маці: "Сын расце.
Збан малака ды хлеб духмяны,
Мо занач з кнігай паясце?"
Чытаў і марыў вельмі многа,
Вучыўся ў школе і далей.
Святло яскравае ад Бога
Я адчуваў сярод людзей.
Казаў сабе – цябе сагрэлі,
Дык не забудзь аддаць даўгі.
Святло душы ў канцы тунэля –
Тым, хто быў сэрцу дарагі!
НЕ ПЫТАЕЦЦА СЭРЦА
Не пытаецца сэрца, чаму я сумую,
На пажоўклых лістах затрымаўшы пагляд.
Не пытаецца болей. З мінулага чую:
Нехта кліча мяне зноў з дзяцінства назад.
Колькі год прамінула, лічыць не бяруся –
Слепаватыя вочы і космы як бель.
Але ў думках раз-пораз да дому звярнуся,
Дзе матуля прадзе вечарамі кудзель.
Дзе ў запечку малыя ляжаць парасяты,
Ад марозу прытулак знайшоўшы не раз.
А праз тыдзень цялятка: пацешны, цыбаты,
Забаўляе, гарэза, і маці, і нас.
Я на печцы ляжу і чытаю, чытаю,
А ля печы хтось рохкае, хтосьці мычыць.
Нібы ў казку далёкую зноў патрапляю,
Дзе пры газавай лямпе так хораша жыць.
Не пытаецца сэрца, чаму вечарамі
Задуменна гляджу я на восеньскі сад.
Затрапеча яно, задрыжыць пад рукамі,
Здзейсніць зноў у мінулае свой праменад.
НАВОШТА?
Навошта, кажу, тыя вершы, дзе слёзы
Бягуць, нібы ўвесну бярозавы сок,
Дзе зноў салавейка, схаваўшыся ў лозы,
Выводзіць матыў, нібы той пастушок.
Жалейка зайграе – душа расхінецца,
І рушыць мінулае ў думкі гурбой.
А кожны ўспамін дакранецца да сэрца:
І радасцю ціхай, і слёзнай журбой.
Унукі смяюцца – ім смешна, дый годзе,
Узрост яшчэ той, дзе ніякай тугі.
Ад вёскі... тры хаты стаяць пры дарозе,
Ды рэдка зусім, нібы ў лузе стагі.
Шукаеш ужо не сцяжынкі – дарогі,
Па дрэвах, што век дажываюць наўкол,
І нібы ўрастаюць у дол гэты ногі,
Пад песню руплівую бацькавых пчол.
Год колькі мінула, а памяць не згасла,
Бо тчэ ручнікі для сваіх землякоў,
Злучыўшы мінулае з сённяшнім праслам,
Жыве да Радзімы святая любоў!
СПАТКАННЕ
Што ні кажы – гады сваё бяруць.
Вось і цябе сустрэўшы, адзначаю:
Не міма нас яны, на жаль, бягуць,
Таму ёсць месца іншы раз адчаю.
Бо старасць, як казаў Алесь Бадак,
Я параўнаў бы з латаным адзеннем,
Што састарэла на чужых плячах
Хутчэй, чым на сваіх, без выключэння.
Стаім з табой адзін ля аднаго,
Збянтэжаныя крыху, прывыкаем.
Прызнаць прызналі, ды не шмат чаго
Ад нас ранейшых мы ў абліччы маем.
Ужо імпэту, як ранней, няма,
І пасівелі з цягам часу скроні.
Як быццам летам зноў прыйшла зіма,
І халадзеюць ад яе далоні.
Шукае позірк, дзе б прысесці нам,
Бо ногі адпачынку вельмі просяць.
Гудзе званамі на прыгорку храм,
І кнігаўкі над возерам галосяць.
Сядзім, гаворым аб жыцці з табой,
Аб днях мінулых болей успаміны.
І крочыць дзень ужо на супакой,
І да вады схіліліся лазіны.
Праводжу да прыпынку, як калісь,
І ўсхвалявана да цябе тулюся...
Зарніцай дагарае неба высь,
А я, каб добра ўсё было, малюся.
АЗАРЫЧЫ – ЛАГЕР СМЕРЦІ
Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,
хто забыў сваю мову – усё згубіў.
У. Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
Аб гэтым трэба гаварыць,
Крычаць аб гэтым трэба, людзі,
Бо нельга нам таго забыць,
Ні нам, ні тым, хто потым будзе.
Сорак чацвёрты – вораг знаў,
Гадзіна блізіцца расплаты,
Акопы рыць людзей сагнаў,
На іх наставіў аўтаматы.
І працавалі, хто маглі,
Жылі надзеяй: час надыдзе,
Пагоняць ворага з зямлі
І пазбаўленне хутка прыйдзе.
А тых, хто слабым вельмі стаў,
Старых людзей, дзяцей і хворых,
Той нелюдзь не пашкадаваў –
За дрот калючы кінуў вораг.
А потым голадам марыў,
Студзіў іх цела халадамі,
Расправу чорную тварыў:
Хацеў, каб людзі мерлі самі...
Наўкол балота, рэдкі лес,
На ўзвышшах людзі лапнік слалі,
То дождж ішоў, то снег з нябёс,
Агонь паліць не дазвалялі.
Ваду балотную пілі,
Смакталі мох – была патрэба,
І выжывалі, як маглі,
З надзеяй гледзячы на неба.
Быў холад, голад, смерць была,
І дрот калючы з вартавымі,
Людзям бы трошачкі цяпла,
І ежы б ім, каб быць жывымі.
Трымалі там іх дзень які,
Дзяцей, жанчын, старых і хворых,
І снег, што выпаў уначы,
Закрыў ад тых памерлых зоры.
Яны пад снегам, іх там шмат,
Хто жыць хацеў, але не здолеў,
Каго загнаў туды прыклад,
Каго тут мучылі ў няволі.
А хто прачнуўся – знаў свой лёс:
Не сёння-заўтра стане ціха,
Апухнуць з голаду ды слёз,
Няма ўжо сіл аплакаць ліха…
Там дваццаць тысяч палягло,
За дзесяць дзён – кроў стыне ў жылах.
За што бязлітаснае зло
Агонь жыццёвы пагасіла?!
Сядзеў ля вышкі паліцай
І нешта еў з бляшанай банкі,
Хлапчук вачыма просіць: "Дай!
Дай трошкі ежы дзеля мамкі!"
Яна ляжала, сцяўшы рот,
Ужо амаль што нежывая,
Пхнуў паліцай хлапца ў жывот,
Даеў і лыжку выцірае.
Ён банку кінуў і пайшоў,
Як гаспадар уздоўж надзелу.
Хлапчук да банкі падышоў,
Падняў яе, прыціснуў к целу.
І тлушч з той банкі пальцам згроб,
Што там на сценках засталося,
Да вуснаў маці ўсё, што змог,
Прыклаў, каб толькі той жылося.
"Паеш, матулечка, прымі,
Мо палягчэе," – вусны мажа,
Ляжыць матуля ў забыцці,
І твар яе амаль што сажа.
Памерла маці раніцой,
Застаўся хлопец сіратою,
І дзесь грымела за ракой,
І дзесь жыццё ішло з вясною…
І хоць мінула шмат гадоў
І споўніў лёс благія мары,
Мы помнім нашых землякоў,
Імёны іх усіх і твары,
Каго забілі той зімой,
Хто там застаўся на балотах,
Мы будзем памятаць з табой,
Бо тут зямлі маёй журбота.
Дзе зараз лес стаіць сцяной
Ды плача недзе перапёлка,
Яны чакаюць нас з табой.
А над Палессем зноў вясёлка…
ГАРМОНІК
/па матывах верша К. Сіманава "Слепец" (1943 г.)/
У старога гармоніка лад хрыплаваты,
Пераборы яго па вагону плылі.
То сляпы гарманіст, без віны вінаваты,
На гармоніку йграў песні роднай зямлі.
Ён паранены быў недзе пад Маладзечна,
Страціў зрок свой на той, на мінулай вайне.
Са шпіталя пакрочыў па свету, сардэчны,
Толькі вочы заплюшчыў сляпыя свае.
Той гармонік Расія яму даравала,
З ім пакінула побач, нібы ў забыцці.
То яна ў далячынь яго благаслаўляла
І шляхі тыя зычыла з верай прайсці.
Крочыў шляхам ён тым, што быў дадзены лёсам,
Спрабаваў і з калецтвам змірыцца хутчэй,
Але беглі нястрымана горкія слёзы
З невідушчых свет белы закрытых вачэй.
З дапамогай спяшаліся людзі ў дарозе,
Як маглі, ветэрана яны бераглі,
Селянін, калі трэба, падвозіў на возе,
А жанчыны ўздыхалі і слёзы лілі.
Вёз вагоны цягнік праз Сібір і салдата,
Праваднік дапамог доўгі шлях перажыць.
А калі ён зайграў, было дужа багата
Той на сэрцы тугі – можна розум згубіць!
Праз хвіліну не чутна ў вагоне гаворкі,
Толькі грае гармонік, кранае матыў,
І вагон у журбу пагружаецца цвёрды,
Нібы нехта да сэрца агонь прытуліў.
Узяла іх за рукі нібыта Расія,
Тыя гукі пачуўшы, павяла, а яны –
Папялішчы пабачылі, як галасілі
Там жанчыны, а недзе гудзелі званы.
Маці плакалі там, дзе былі папялішчы,
Дзе быў попел развеяны спаленых хат.
Яны дзетак шукалі, а вораг іх знішчыў,
Разам з імі заплакаў калека салдат.
Можа, там яны недзе, дзе лугі і пагоркі,
Дзе ваўчыная зграя аднойчы прайшла.
Можа, там, дзе ў прасторы ўглядаюцца зоркі,
Ці ў раўнінах, што снегам зіма замяла.
І ляжыць там сынок, у грудзях яго рана,
Пад ракітай ляжыць ён, забіты штыком.
Не абмыюць яго рукі маці старанна,
Не накрые Радзіма сваім дываном.
Калі помста дзе ёсць – то туды наш напрамак,
Бо забітыя дзеткі жывых нас завуць.
З іх ахвярнай крыві, з незагоеных ранак
Гваздзікі з цягам часу з зямлі прарастуць.
Мы дагэтуль не бачылі жаху такога,
Неба нібы счарнела ад болю людзей…
"Пачакай, гарманіст, дзеля Бога якога
Крочыш ты ўслед за мной, адкажы мне хутчэй?
Біўся з ворагам я, быў паранены ў бойцы,
Акрыяю вось трохі, пайду ваяваць.
Ты сыграй, гарманіст, аб радзімай старонцы,
Каб лягчэй было гора сваё гараваць..."
Мерна поезд ідзе, вёрсты хутка мінае,
Хрыплаватыя гукі плывуць над зямлёй,
І паранены, слёзы салдат выцірае,
Рэжа хлеб папалам сваёй цвёрдай рукой.
ПЕРАКЛАДЫ
Изяслав Котляров
***
Итог итогов – тоже не итог.
Предел пределов – тоже за пределом.
Я думаю о том, что сделать мог,
и понимаю: ничего не сделал.
Величия великий знать не знал,
и вы его великим не зовите...
"Цель музыки – молчанье, – он сказал, –
за мною, авиаторы, плывите..."
Ах, мне бы лучше этого не знать,
но все слова, им сказанные, вижу.
И вот опять, немыслимо опять,
их к своему дыханию приближу.
Цель стихотворства – тоже тишина,
в которой подсознанью говорится, –
и высотою, достающей дна,
уже само творение творится.
***
Вынік вынікаў – яшчэ не вынік.
Мяжа для межаў – мабыць, па-за гранню.
Сумненні ў душы, бо я не цынік,
гатовы за бяздзейнасць к пакаранню.
І велічнасць вялікі не адчуў,
і вы яго вялікім не завіце…
Ён музыку, як цішыню, пачуў,
паклікаў: "Авіятары, плывіце".
Мне тое, мабыць, лепш зусім не знаць,
ды словы тыя, што казаў ён, бачу.
Хачу іх неймаверна затрымаць,
дыханнем абагрэць сваім гарачым.
У вершавання мэта – цішыня,
якая падсвядомасці тлумачыць:
складае вершы тая вышыня,
што глыбіню жыцця да донца бачыць.
***
Ни прежних сил, ни прежнего желанья...
Молчи, душа, ты любишь, не любя, –
и нет во мне земного покаянья,
я отстранен от самого себя.
Стать двойником себе я не сумею,
и сквозь себя я на себя смотрю.
Несказанным вновь сказано – немею,
со сказанным несказанность мирю.
Да, послежизнье – это послесмертье, –
соизмеримость их предвосхитил.
Вы моему безверию не верьте,
я сам себе себя же запретил.
Дышу в каком-то мареве нелепо...
Все сбудется потом, уже не мной,
когда однажды я накроюсь небом,
хоть и накроют все-таки землей.
***
Ні сіл ранейшых, ні былых жаданняў…
Маўчы, душа – кахаеш, ды не так, –
няма ўва мне зямнога пакаяння,
я ад сябе адхілены – ды як.
Стаць двайніком не здолею сабе я,
і скрозь сябе я на сябе гляджу.
Нявыказаным сказана – нямею,
і невымоўнасць з словамі міру.
Па-за жыццё – яно ж і па-за смерце,
іх сувымернасць прадказана мне.
А вы няверу ўжо майму не верце,
я шмат чаго забараніў сабе.
У марыве мне дыхаць не патрэба…
І спраўдзіцца ўсё потым, ды не мной,
калі накрыюся аднойчы небам,
накрыюць мяне ўсё ж такі зямлёй.
***
Надо как-то позабыть
все, что праведностью было.
Надо как-то полюбить
все, что время разлюбило.
Надо думать не о том,
надо верить не в такое...
Обретение – в покое?
Нет, совсем-совсем не в нем.
И покой – не упокой.
Что-то вспыхнуло над нами...
Отвожу свой взгляд рукой –
он уже за небесами.
Ах, судите не судя,
а судите, рассуждая!
Каждый сам себе судья
и для ада, и для рая.
Не хождение – полет,
да, из тьмы – к земному свету...
Вскрикнет эхо – и поймет,
что и голоса-то нету.
***
Трэба неяк нам забыць
што святым яшчэ лічылі.
Трэба неяк палюбіць
што аднойчы разлюбілі.
Трэба думаць не аб тым,
трэба верыць не ў такое…
Здабыццё – у супакоі?
Не, зусім, зусім не ў ім.
Цішыня – не супакой.
Неба ўспыхнула свяцілам…
Позірк свой адвёў рукой
ён ужо за небасхілам.
Асуджаць – ды не судзіць
справядлівасць запрашае.
Бо суддзя ў сабе сядзіць –
і для пекла, і для раю.
Не, не крочыць, а ляціць,
з цемры да святла зямнога.
Крыкне рэха – і маўчыць,
не чуваць ужо нічога.
***
И снова эта праведная месть –
я сам себя сознанием обижу:
ни в том, что было, и ни в том, что есть,
я своего присутствия не вижу.
Присутствовать отсутствием дано,
а это послежизние для смерти...
Душе опять от яркости темно...
Кружи, земля, в бессменной круговерти!
А если вдруг устанешь даже ты
иль сами же столкнем тебя с орбиты,
не отдавай небесной высоты,
не рассыпай ее метеориты.
Совсем не так заговорил о том –
все тени слов мерцаньем ослепили.
Я весь во всех, во всех или ни в ком?
Во мне умрут и небыли, и были.
***
Прыходзіць помста праведная зноў –
свядомасць давядзе мяне да плачу,
бо ў днях пражытых зразумеў без слоў:
сваю прысутнасць я нідзе не бачу.
Прысутнічаць адсутнасцю — не сон,
па-за жыццём з'яўляючыся смерці.
Душа цямнее, бо ярчэе фон...
Зямля, кружыся ў вечнай крутаверці!
А калі нават стомішся і ты,
ці самі мы сапхнём цябе з арбіты,
не аддавай нябеснай вышыні,
не рассыпай яе метэарыты.
Зусім не тое я кажу аб тым,
ды цені слоў мігценнем асляпілі.
Я ўвесь ва ўсіх, ва ўсіх або ні ў кім,
памруць ва мне і небылі, і былі.
Владимир Сорочкин
Солдаты Победы
Всё дальше от нас день победной весны,
Навек озарённой немеркнущей славой,
Но снятся, как прежде, военные сны
Бойцам – победителям в битве кровавой.
Улыбки вокруг и букеты цветов.
Мы помним о ныне живущих и павших.
Их подвиг во имя грядущих веков
Набатом в сердцах отзывается наших.
Пусть светится май, и плывёт синева
Над новою жизнью, над радостным миром.
С тобою, Россия, твои сыновья,
Вознёсшие знамя своё над Берлином.
Пред Вечным огнём преклонённый стою.
Спасибо героям за мирные наши рассветы!
Уходят в бессмертье, оставшись в строю,
Солдаты Великой Победы.
Салдаты Перамогі.
Дні ў далеч зышлі пераможнай вясны,
Навек неўміручай азораны славай.
Ды сняцца як колісь ваенныя сны
Байцам-пераможцам у бойцы крывавай.
Усмешкі навокал і кветкі якраз,
Мы помнім пра тых, хто жывы і загінуў.
Бо здзейснілі подзвіг яны дзеля нас,
Набатам у сэрцах гучаць успаміны.
Хай свеціцца май ды сінеча плыве
Над новым жыццём, над спагадлівым мірам.
З табою, Расія, сыны твае ўсе,
Узнёсшыя сцяг свой тады над Берлінам.
Дзе вечны агонь, на каленях стаю
З падзякай к героям за мір без трывогі.
Яны ў неўміручасці, нібы ў страі,
Салдаты Вялікай для нас перамогі!
Мать
Старушка пыль устала протирать,
Предметы поднимать, перебирать,
Присела, онемев от тишины, –
И вдруг упала рама со стены.
Стекольным звоном кончено пике,
И распростёрся на половике
Её сынов желтеющий портрет
Из фотографий довоенных лет.
И ею с плачем поднят из руин
Осколком рассечённый старший сын,
И, вытирая слёзы кулачком,
Берёт других, положенных ничком.
Всех собирает вместе за столом,
И выправляет каждый перелом,
И гладит раны глянцевые тел,
Глядит, как шнур на раме перетлел.
Сметает бой к остуженной печи,
Скрипит калиткой в пасмурной ночи,
Стучит впотьмах в соседское окно,
Чтоб ей мужчина вырезал стекло.
Маці
Бабулька пыл стамілася змятаць,
Прадметы падымаць, перабіраць,
Ад цішыні, знямелая, прысела –
І раптам рама са сцяны зляцела.
Разбітым шклом закончыўся палёт,
На палавік зваліўся праз шмат год
Партрэт зжаўцелы маміных сыноў –
Са здымкаЎ даваенных тых гадоў.
Падняты ёю з плачам з-пад руін
Асколкамі забіты старшы сын,
І, слёзы выціраючы рукой,
Бярэ і тых, што ніцма побач з ёй.
Усіх збірае разам за сталом
І выпраўляе кожны пералом,
І гладзіць раны глянцавыя цел,
Глядзіць, як шнур на раме ператлеў.
Змятае бой да ўжо астылай печы,
Ды брамкай плача, рыпае аб нечым.
Суседу ў цемры стукае ў акно,
Каб выразаў мужчына ў рамку шкло.
Улыбка
Бесснежье. Сквозь обточенные грани
Минувших дней – с их счастьем и тоской –
Январь скользит в предутреннем тумане –
Корабликом по луже городской.
Почти что сон… Ободрана, как липка,
Ночь замыкает тёмные уста,
Лишь светится прощальная улыбка
Джоконды – так похожей на Христа.
Усмешка
Бясснежжа. Скрозь абточаныя грані
Мінулых дзён – з іх шчасцем і тугой –
Плыве зноў студзень у начным тумане
Караблікам па лужы гарадской.
Нібы ў сне ... Як ліпа абадраная,
Ноч вусны зводзіць – цемень, немата,
Ды свеціцца ўсмешка развітальная
Джаконды, што падобна на Хрыста!
Солнце запуталось
Солнце запуталось в сетке ветвей.
День закатился под шкаф.
Бабочка спит на подушке твоей,
Крылышки сна расплескав.
Плющ зацепился за створку окна,
Тени склонились к ручью…
Вряд ли ты сможешь остаться одна
В этом притихшем раю.
Чтобы услышать, как щёлкает дрозд
Песню свою без обид,
Ты поскорей возвращайся со звёзд,
С непостижимых орбит.
К дальним светилам, окутанным тьмой,
К безднам, горящим во мгле,
Я бы и сам полетел за тобой,
Но – мне милей на земле.
Здесь ожидают тебя дотемна
Тропка с осколками луж,
Бабочка, свет в перекрестье окна,
Ветром колеблемый плющ.
Сонейка заблыталася
Сонца згубілася ў кроне густой.
Дзень дзесь пад шафу скаціўся.
Спіць матылёк на падушцы тваёй,
Крыльцы дрымоты разліўшы.
Плюшч зачапіўся за створку акна,
Да ручая збеглі цені.
Не, ты не зможаш застацца адна
Ў райскім сваім задуменні.
І каб пачуць, як спяваюць дразды
Песні, што крыўды не маюць,
З зорак вяртайся сюды назаўжды,
Бо тут з арбіты чакаюць.
І да свяцілаў, дзе цемры пакой,
Бездань імглой дзе палае,
Я паляцеў бы і сам за табой,
Ды на зямлі ўсё трымае.
Тут жа чакаюць цябе дацямна
Сцежка з асколкамі лужын,
І матылёк, і святло ад акна,
Плюшч, што трапеча ад сцюжы.
Снег идёт
Снег идёт и идёт, клейкой рябью стекает
По ночной полынье городского окна,
Никуда не спешит, ни на миг не стихает,
Пустоту января заполняя до дна.
Посыпается солью кусок каравая.
Продолжается жизнь, не топчась у двери.
Снег скользит, ослепительным сном укрывая
Обречённость мою и печали твои,
И разлуку, что я каждой клеточкой чую,
И предел, за которым – иной окоём,
И тебя – невозможно родную, чужую.
Не буди меня… Пусть снег идёт за окном.
Снег ідзе
Снег ідзе і ідзе, рабізной клейкаватай сцякае
Па палонцы начной гарадскога сцякае акна,
Нікуды не спяшаецца і ні на міг не сціхае,
Запаўняе пустэчу тут студзеня ажно да дна.
Пасыпаецца соллю акрайчык таго ж каравая.
Крочыць уперад жыццё, не тупоча ўжо ля дзвярэй.
Слізгаціць снег, і сном асляпляльным нібы накрывае
Безнадзейнасць маю ды журботы твае ад людзей.
І расстанне, што я кожным нервам і клетачкай чую,
І мяжа, за якой іншай бачыцца нам далячынь,
І цябе – немагчыма сваю і, магчыма, чужую.
Белы снег хай ідзе за акном, ападае з вышынь.
Не будзі мяне…
Свидетельство о публикации №126011601276