З тоушчы камалыгау
Не заўважаем хісткасць, кружаць мроі.
Шкада, іх нават лёгкі вецер бурыць,
І тонуць зрубамі ў надзеяў моры.
Закоўвае мароз, што ў сэрцы, льдамі,
Спрабуем шлях змяніць, забыць нягоды,
Ды зрубы з тоўшчы камалыгаў, як вачамі,
Напомінаюць аб сабе пагодай.
І наганяюць страх, баімся крокаў,
Баімся і чакаем зноўку буру.
Баімся думкі светлай і высокай,
Хаваем з страхам не згубіць пад брудам.
З малітваю аб нетутэйшым ззянні
Звяртаемся аб міласці і ласцы
Да Бога. Падарыць душы світанне
З парадай мудра лёс удалеч прасці.
У студні рода чэрпаць моц з вадзіцай,
З глыткамі жыватворчымі на крылах
Узняцца над мінулым, адрадзіцца,
Прыняць жыццё і дзякаваць за сілу.
Свидетельство о публикации №126011504860