Умоунае нахiленне
Сёння дзень у белай афарбоўцы.
Шэраг сьвят імкліва праляцеў.
Студзень мой, які зь цябе забойца!?
Ты ж не будзеш здзеквацца зь людзей?
Не грукочуць танкі адвячоркам.
Не чуваць на досьвітку гармат.
Льюцца песьні з колішняй пяшчотай,
Бо каханка цешыцца дарма.
Піць бы нам гарбату побач з печкай.
Смеючыся, котку частаваць.
І глядзезь, як задуменна свечы
Нешта танчаць на краі стала…
Толькі зноўку гром за пераправай.
Нельга лёс хлусьнёй перамагчы.
Белы дзень, ды з прыцемкам крывавым.
А над ім лунаюць крумкачы.
12.01.2026
PS:
Да вершу Вані Жука («Сослагательное наклонение»).
В названии не пропечатывается беларускае У кароткае (Ў). Гаротная мая Мова - ні тое, дык гэткае...
Свидетельство о публикации №126011302775