Першая зорка
Шлях нам падкажа на Боскую сцежку.
Моліцца сэрцам заблудны і вернік,
Просіць грахі дараваць Божы грэшнік.
Першая зорка адчыне запоры,
Дасць зазірнуць у далёкія далі.
Ночкай сьвятой дасць магчымасць за шторай
Бачыць прамень ды пазнаць лёсу чары.
Ціха нашэпча завея пра долю,
З сэрцам падружыць Гасподняя ласка.
Крылы падорыць, напрамак да волі
Ночка калядная з зоркаю яснай.
Свидетельство о публикации №126011204010