На свiтанку студзеньскiм марозным...
На світанку студзеньскім марозным
У зімовай казцы, нібы ў сне,
Колер снегу мне здаецца розным,
Нібы квецень яблынь па вясне.
Снег дасвецця, белы, ці ружовы,
Ці блакітны з шэранню вачэй,
Падаецца мне заўсёды новым
І блішчыць, яскравіцца ярчэй.
Вось каб быў я мастаком удалым,
Толькі й маляваў бы белы снег
Сінім, ці чырвоным небывалым,
Ці празрыстым, нібы чысты смех.
12. 01. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126011202286