Занудзiлiся у чаканнi
Заглянуў, дурасліва мігае.
Раскудлаціў космы сваёй грывы,
Засмяяўся, быццам свіст нагаек.
Напалохаць шалапут у марах
Голасам, як спеў сяброў таежных.
А прынёс з сямідзесятых чары,
Карагод дзіцячы з бабай снежнай.
Знялі санкі, лыжы з антрэсоляў,
Ды з віхураю на перагонкі.
Хтось бурчыць ды больш вакол вясёлых,
Коціць вецер смех дзіцячы звонкі.
Занудзілася ў чаканні сэрца,
І таму даруе ўсё сягоння.
Радасць, быццам птахам, вонкі рвецца
Ды цяплом матуліным агорне.
Радуе зіма, дае урокі:
Надакучлівасць — “бяльмо на воку”.
Сціпласць і павага, як вытокі,
Для сяброўства, церпкі кубак соку.
Свидетельство о публикации №126011105069