Уставшая мама
Гушкала ў люльцы малога Арцёмку,
Сон так змарыў, што звалілася з ног.
Коўдру цягнула на плечы ў пацёмку
Ды не змагла, каб жа хто дапамог…
Нешта сагрэла ёй добрае сэрца,
Мабыць чароўны прысніўся ёй сон.
Спала яна не крануўшыся з месца,
Не разбудзіў і ні стук, і ні звон.
Быццам адчуў, што стамілася маці,
Сцішыўся хлопчык і сам задрамаў,
Ноччу анёлы маліліся ў хаце,
Бог у акенца за ўсім назіраў.
11 студзеня 2026
Свидетельство о публикации №126011102530