Легенда пра Фанипаль

Легенда пра Фаніпаль

(Напісана па матывах народнага фальклору)

Легенд пра Фаніпаль нямала
Малва людская наскладала.
Фальклор народны іх завем,
І пра адну свой сказ пачнем.

Калісь даўно на гэтых землях
Жыў люты пан, багаты вельмі.
Належаў лес яму і поле
І ўсё, наогул, наваколле.

Быў гэты пан скупы і люты,
Людзей губіў, чыніў пакуты.
Народ нямала слёз праліў,
Калі ў прыгоне пана быў.
 
За маламальскую правіну
Кнуты сяклі ахвяры спіну.
Так здзекаваўся ліхадзей
З працоўных беднякоў-людзей.

Скляпенні часта стогны чулі.
Нявесты плакалі, матулі,
З якой нагоды галасілі?
Сынкоў сваіх, мужоў губілі.

 Бо юнакоў пан адбіраў,
На службу ў рэкруты здаваў.
А ў час той рэкрут быў салдат,
Дамоў старым вяртаўся, факт.

Бо службы срок вялікі быў.
Не год не два салдат служыў,
А цэлых дваццаць пяць гадкоў
Чакалі сем’і мужыкоў.

Не ўсе вярталіся дадому,
На войнах гінулі, вядома.
Ды й служба іх была не сахар –
Муштра, хваробы, здзекі, хабар…

Жыў не адзін той пан на свеце,
Былі две дочкі – яго дзеці.
І так хацелася паночку,
Пабачыць рысы свае ў дочках.

Ён іх у жорсткасці выхоўваў,
На моц ад слёз іх выпрабоўваў,
Калі кагось сяклі, каралі,
Дзяўчат у першы рад саджалі,

Каб не шкада было ахвяру.
Прайшлі старанні пана дарам –
Дзяўчаткі добрымі раслі,
Дапамагалі, чым маглі:

Сялянам бедным грош давалі,
І зерня ў мерку падсыпалі,
А тым, хто дзякаваць прыходзіў,
Казалі так:
– Не трэба! Годзе!

Вы лепей дрэўца пасадзіце,
Толькі пладовае. З’ядзіце,
Калі паспее яблык, сліва…
Жыць стане лепей і шчаслівей.

А ўвосень вось што адбылося:
Пажалі ў полі ўсё калоссе,
Снапы звязалі, прасушылі,
Зярняткі ўсе абмалацілі…

І працы меней трохі стала,
Яе ў сялян заўжды нямала,
Але вяселлі найчасцей
Чакалі восенню гасцей.

І вось прыйшоў да дочак пана
 Васіль прасіць вянчання з Ганнай.
— Ах, мае, панначкі, надзея
Адна на вас мне сэрца грэе!

Бо пан дазволу на вянчанне,
Не даў ні мне, ні маёй Ганне.
Я добра конюхам служыў,
Няўжо дабра не заслужыў?

А мая Ганначка, паненкі,
Пякла аладкі вам і грэнкі,
Карміла шкварачкамі пана.
Чаму ж ён з намі так пагана?

Васіль расчуліў сэрцы дочак.
Далі яны яму вяночак.
І дадалі:
—Як ноч настане
Ідзі да цэрквы на спатканне.

Пакажаш бацюшцы вяночак
Ён здагадаецца, што хочаш.
І зробіць так, як будзе трэба,
На ўсё ёсць тут дазвол у неба.

Прыйшоў Васіль да цэрквы ўночы.
Яшчэ з дзвярэй пачуў дзявочы
Знаёмы голас сваёй Ганны…
Дастаў вяночак картапляны,

На галаву надзеў Ганулі –
І ў сне вянчання патанулі.
Вяртацца пара не схацела,
Іх пан забіў бы звар’яцелы.

 Каханыя ўцяклі кудысьці,
 Туды, дзе ёсць, напэўна, выйсце.
Пра гэты выпадак няслушных
Дачуўся пане крывадушны.

Ён загадаў дачок схапіць
Да смерці розгамі забіць.
— Вы не мае, — крычаў – дзяўчынкі!
Няма ў вас панскае крывінкі.

Як толькі розгі занясліся,
Над дочак спінамі ўзняліся,
Вялікі цуд тут утварыўся —
На розгах яблынь цвет з’явіўся.

Галінкі дочак не хвасталі,
 Зусім не білі, не свісталі,
А спіны лашчылі паволі…
Затым і сад зацвіў на полі…

Пан дзіва гэта назіраў:
То прысядаў ён, то ўставаў…
 Сэрца не вытрымала ўрэшце.
Памёр той злосны пан нарэшце.

А две дачушкі Фаня з Поляй
Кудысьці з’ехалі за доляй.
Казалі, замуж выйшлі недзе
За добрых хлопцаў і суседзяў.

Той самы з яблыняў садок
І заснаваў іх гарадок.
Ён сёння Фаніпаль завецца,
Як дань сястрыцам з добрым сэрцам


Рецензии