Словарь любви

Каханы,
          я мову адну знаю,
На гэтым упарта стоячы:
Мову самоты, смугi ды жалю,
Мову адвечнай горычы.
 
З крыніцай слоў агнявой спакусы
Не сыйдземся мы рахункамі.
Чаму ж апякае вільготнасць вуснаў
Адлегласцю пацалункавай?..
 
Плечы збліжаюцца крок ад кроку
(рахункі ўсе пералічваю).
Упала ў кішэню твою знароку
Слоўнікам акадэмічным я.
 
У цемры тваёй паміраць і прасці
Мову смугі
                даволі мне!
…Пахну такім немагчымым шчасцем –
Шчасця майго 
                далонямі.

 


Рецензии
Настаська,сонейка,вы добра пишаце.Мне спадабалася.Добра валодаеце мовай нашай.
Так вы не Стася.Стася гэта Станислава.Вы Настаська.Поспехау у тыорчасци !!!

Владимир Гайдук   17.02.2026 19:08     Заявить о нарушении
Дзякуй)) Прыемна)

Анастасия Котюргина   19.02.2026 19:33   Заявить о нарушении