Вершы для дзяцей. 2

Мой мілы, родны, дзіўны кут!
Мой дом і сэрца толькі тут!
Сярод лясоў, азёр і рэк
Жыве даўно мой род, спрадвек.
Тут мова родная гучыць.
Яна, як птушак спеў, звініць.
Тут людзі шчырыя жывуць
І родны край свой берагуць.


Ці ведаеце, дзеці,
Адкуль вы род вядзеце?
Пра тое, што вам дадзена
Ад дзеда і ад прадзеда?
Чым продкі захапляліся,
І чым яны займаліся?
Пра клопат іх і дбанне,
Пра мары і жаданні...
Сябры, свой род вы вывучайце,
Заўсёды продкаў паважайце!



Дарагая мая матуля!
Ты, як сонейка, свеціш мне.
Так з табою заўсёды ўтульна —
Нібы птушцы ў родным гняздзе.
Твае рукі плялі мне косы,
Абдымалі пяшчотна мяне,
Ты мне свет падарыла дзівосны —
Я за ўсё вельмі ўдзячна табе!


Рецензии