Звечара мяло ужо, i пад ранак...
Звечара мяло ўжо, і пад ранак,
І на бляклай ранішняй зары...
Замяло і хату, й лазню, й ганак,
Гурбы снегу намяло ў двары.
І не гавары мне, што патрэбна
Жыць ля мора цёплага, як рай,
Бо люблю снягоў жывое срэбра
І мой ціхі беларускі Край.
Грай жа мне, мяцеліца, спявай мне
Пра чужую райскую зямлю,
Ды не гавары мне і не рай мне
Не любіць, што змалку я люблю!
09. 01. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126010906682