Разгулялася завея

Жартуе сёння, разгулялася завея:
То за каўнер прысядзе, то на нос, як фея.
За вухам паказыча, скоціцца нявінна —
Ёй сёлета дазволена, яна багіня.

Гуляла дзесьці доўга, затаіўшы крыўду,
Малілі, клікалі, крычала: «Я не выйду!»
Сягоння зразумела, што засумавалі,
Прыбегла хуценька ў ажурнай з зорак шалі.

Гляджу з усмешкай як гуляе завіруха
І разумею: сэрцу варта розум слухаць,
Каб меру знаць, не прытаміць сяброў, што побач,
Бо ўрэшце можна стаць назойлівай асобай.

Заўсёды лепш калі ў чаканні, з добрай думкай,
Не страшна, незнарок, як холадком падула.
Хутчэй за ўсё не будзе хмар, развее вецер,
Пакуты час вучыў вянок сяброўскі плесці.


Рецензии